Польшча падтрымлівае Беларусь у захаванні незалежнасці – заявіў польскі міністр замежных спраў Яцэк Чапутовіч падчас канферэнцыі, прысвечанай 10-годдзю Усходняга партнёрства, якая праходзіць у Баку. Паводле польскага міністра, для ўладаў у Мінску чалецтва ва Усходнім партнёрстве з’яўляецца важным.
Яцка Чапутовіча запыталі пра пазіцыю Беларусі ва Усходнім партнёрстве ў кантэксце сённяшняй сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі. Кіраўнік МЗС адказаў, што Варшава падтрымлівае Мінск.
Я. Чапутовіч: Мы б хацелі і мы падтрымліваем беларускае грамадства і дзяржаву ў захаванні незалежнасці. Гэта самыя беларусы акрэсляць, якая палітычная будучыня будзе перад імі. У кожным выпадку Еўразвяз адкрыты, прапануе сваю дапамогу, падтрымку, прэзентуе сістэму каштоўнасцяў. І гэта сігнал для беларускага грамадства, якую дарогу выбраць.
Яцэк Чапутовіч дадаў, што Польшча перакананая: палітычныя выбары, таксама ў іншых краінах рэгіёну, павінны адбывацца «сапраўды суверэнна і быць пазбаўленыя вонкавых уплываў».