Беларуская Служба

Лідар польскай апазіцыі выказаўся за легалізацыю аднаполых саюзаў

14.07.2019 12:37
Гжэгаж Схетына таксама дэклараваў рэалізацыю маштабнай праграмы праэкалагічных мерапрыемстваў і павелічэнне фінансавання культуры, медыцыны і іншых галін грамадскага жыцця.
Przewodniczący PO Grzegorz Schetyna przemawia podczas drugiego dnia Forum Programowego Koalicji Obywatelskiej
Przewodniczący PO Grzegorz Schetyna przemawia podczas drugiego dnia Forum Programowego Koalicji ObywatelskiejPAP/Rafał Guz

Лідар найбольшай польскай апазіцыйнай партыі «Грамадзянская платформа» Гжэгаж Схетына прадставіў асноўныя палажэнні яе перадвыбарчай праграмы. Нагадаем, парламенцкія выбары пройдуць у Польшчы восенню, а права-цэнтрысцкая «Грамадзянская платформа», якая з'яўляецца вядучай сілай праеўрапейскай кааліцыі, – асноўны канкурэнт кансерватыўна-каталіцкай кіруючай партыі «Права і справядлівасць» (ПіС).

Паводле Схетыны, у сваіх перадвыбарчых дзеяннях яго партыя будзе рабіць стаўку на ўмацаванне дэмакратычных свабодаў і дэцэнтралізацыю дзяржавы. Сярод прыярытэтаў кааліцыі пасля магчымай перамогі на выбарах Схетына назваў адмену судовай рэформы, што ажыццяўляецца цяпер партыяй ПіС. Ён таксама заявіў, што сацыяльныя і эканамічныя праграмы, уведзеныя цяперашнім урадам, у тым ліку праграма па фінансавай падтрымцы семʼяў «500+», будуць працягнутыя, але ў новым выглядзе.

Акрамя таго, кіраўнік партыі паведаміў, што ў выпадку перамогі «Грамадзянская платформа» прыме закон аб аднаполых саюзах, што ў большасці краін Еўропы зʼяўляецца стандартам.

Гжэгаж Схетына таксама дэклараваў рэалізацыю маштабнай праграмы праэкалагічных мерапрыемстваў і павелічэнне фінансавання культуры, медыцыны і іншых галін грамадскага жыцця.

вс