Напружаная сітуацыя звязаная з тым, што кіраўніцтва камбінату вырашыла часова прыпыніць працу галоўнай доменнай печы і сталеліцейнага завода на заводзе Ноўа Гута. Такое рашэнне прадыктавана сітуацыяй на рынку. Спыненне вытворчасці сталі закране каля 1200 рабочых. Улады ArcelorMittal заяўляюць, што звальненняў не будзе: частка кадраў будзе перасунута да выканання іншых задач, а частка атрымае меншую зарплату за час прастою.
Аднак рабочы калектыў імкнецца прымусіць кіраўніцтва не спыняць працу печы, а падзяліць заказы паміж усімі заводамі канцэрну, размешчанымі ў Польшчы.
Сітуацыя металургічнай кампаніі ArcelorMittal пагаршаецца ў выніку змяншэньня канкурэнтаздольнасці яе прадукцыі. Звязана гэта з высокімі коштамі электраэнергіі для прадпрыемстваў у Польшчы, з аплатамі за выкіды CO2, а таксама з імпартам у Еўрасаюз сталі з краін СНД, у тым ліку з Беларусі.
яс