Паводле крыніцаў у Прэзідэнцкім палацы, да якіх атрымалі доступ журналісты выдання Rzeczpospolita, жонка прэзідэнта Агата Корнхаузер-Дуда не зацікаўлена ў атрыманні заробку за выконванне функцыі першай дамы. Дадатковай прычынай адмовы ад такой ідэі таксама можа быць непакой атачэння прэзідэнта. Невядома якім чынам выплата зарплаты жонцы прэзідэнта паўплывае на настроі выбарцаў ды яшчэ напярэдадні некалькі электаральных кампаній. Прэс-сакратар прэзідэнта Блажэй Спыхальскі адмовіўся каментаваць гэтае пытанне, спасылаючыся на адсутнасць адпаведнага законапраекту.
Адметным з’яўляецца тое, што сёлета на пачатку студзеня прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выказаў сумневы ў неабходнасці налічваць заробак сваёй жонцы.
Сярод іншых да падвышэння градусу публічнай дыскусіі на гэтую тэму спрычынілася жонка Аляксандра Квасьнеўскага - прэзідэнта Польшчы ў 1995-2005 гг. Ёлянта Кваснеўская пераконвала ў тым, што выкананне функцыі першай дамы павінна годна ўзнагароджвацца з дзяржаўнага бюджэту. Пра імаверную зарплату для польскай першай лэдзі пісала газета Rzeczpospolita.
эж