Такія дадзеныя абнародаваў намеснік міністра сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Кшыштаф Міхалькевіч. Сёння, 19 ліпеня ніжняя палата польскага парламенту – Сейм разгледзіць законапраект праграмы ’’500+ для інвалідаў’’. Кшыштаф Міхалевіч лічыць, што з 1989 года гэта будзе першая сацыяльна праграма на такім узроўні, прысвечаная людзям з інваліднасцю.
Намеснік міністра сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Кшыштаф Міхалькевіч нагадаў, што частка грамадзянаў, якая будзе падаваць заяўкі на атрымання фінансавай дапамогі, павінна прадставіць дакументальнае пацвярджэнне недзеяздольнасці.
Кшыштаф Міхалькевіч: Асоба, якая разлічвае атрымліваць фінансавую падтрымку ў рамках праграмы ’’500+ для інвалідаў’’, павінна будзе прад’явіць пацвярджэнне недзеяздольнасці. У выпадку сацыяльнай пенсіі хапала толькі пацвярджэнне няздольнасці да выкананая працы. Аднак, у выпадку гэтай праграмы трэба атрымаць пацвярджэнне недзеяздольнасці. Міністэрства дае на гэта 6 месяцаў.
У выпадку, калі польскія парламентарыі зацвердзяць законапраект без зменаў, яго дзеянне пачнецца ўжо сёлета 1 кастрычніка. Людзі з інваліднасцю атрымаюць магчымасць дадатковага прыходу ў выглядзе 500 злотых (120 еўра) штомесяц.
IAR/эж