Беларуская Служба

Старшыня Еўракамісіі наведае Варшаву 25 ліпеня

23.07.2019 12:19
’’Перад усім гаворка пойдзе аб тым, якую пасаду зойме польскі камісар у Еўракамісіі. Адначасова прадметам будучых перамоваў будзе стратэгія рэалізацыі стратэгічнай палітыкі Еўрапейскай камісіі на бліжэйшыя 5 гадоў.’’
Ursula von der Leyen została wybrana na stanowisko szefowej Komisji Europejskiej
Ursula von der Leyen została wybrana na stanowisko szefowej Komisji EuropejskiejPAP/EPA/PATRICK SEEGER


У чацвер, 25 ліпеня, новаабраная старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен сустрэнецца ў Варшаве з прэм'ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар польскага ўрада Пётр Мюлер.

’’Перад усім гаворка пойдзе аб тым, якую пасаду зойме польскі камісар у Еўракамісіі. Адначасова прадметам будучых перамоваў будзе стратэгія рэалізацыі стратэгічнай палітыкі Еўрапейскай камісіі на бліжэйшыя 5 гадоў. Напрыклад, гэта пытанні, звязаныя з вольным рынкам, з энергетычнай трансфармацыяй, з сельскай гаспадаркай. Гэта асноўныя пытанні, якія цікавяць Польшчу яны і стануць галоўнымі падчас перамоваў.’’

У аўторак, 23 ліпеня старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен знаходзіцца ў сталіцы Францыі Парыжу. Варшава будзе другім горадам, які наведае новаабраная старшыня.

IAR/эж