Беларуская Служба

Памёр апошні вязень з першага транспарту ў нямецкі канцлагер „Аўшвіц”

24.07.2019 11:06
Казімеж Альбін быў апошнім вязнем з першага транспарту ў нямецкi канцлагер „Аўшвіц”, які заставаўся ў жывых.
    (-2).
Галоўная брама лагера Біркенау (Аўшвіц-2).By Michel Zacharz AKA Grippenn[1] - Praca własna, CC BY-SA 2.5, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=1083901

Памёр Казімеж Альбін (Kazimierz Albin), апошні вязень з першага транспарту ў канцлагер „Аўшвіц”, які заставаўся ў жывых. Казімеж Альбін быў жаўнерам Арміі Краёвай, шматгадовым членам Міжнароднага асвенцімскага савета. Яму было 96 гадоў.

Пры нагодзе чарговых гадавінаў вызвалення лагера і першага транспарту ў канцлагер ён неаднаразова размаўляў з журналістамі Польскага радыё.

У адным з інтэрв'ю ён успамінаў свае першыя хвіліны ў нямецкім лагеры смерці.

„Намеснік Рудолфа Геса заявіў: Вы трапілі ў нямецкі канцлагер „Аўшвіц”. Як ворагі Трэцяга Рэйху вы застанецеся тут да канца вайны. Маладыя і здаровыя маюць права выжыць тут не даўжэй, як тры месяцы. За спробу ўцёкаў пагражае смяротнае пакаранне. Адсюль толькі адзін выхад – печ крэматорыя”, - успамінаў Казімеж Альбін.

Казімеж Альбін нарадзіўся ў 1922 годзе ў Кракаве. У студзені 1940 года ён быў арыштаваны ў Славакіі, калі спрабаваў перабрацца да польскай арміі, якая ўтварылася ў Францыі.

Першым транспартам, які адправіўся з Тарнава (Tarnów) ў Асвенцім прыбылі 728 польскіх палітвязняў.

аз