Беларуская Служба

Польшча плануе развіваць ветравую энергію на Балтыцы

11.09.2019 10:56
Буйныя польскія кампаніія маюць намер будаваць ветрапаркі ў Балтыйскім моры.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnepixabay

Буйныя польскія кампаніі – энергетычная PGE і паліўна-энергетычная PKN Orlen, - на мінулым тыдні падчас 29-га Эканамічнага форуму ў Крыніцы падпісалі ліст аб намерах аб супрацоўніцтве ў сферы марской ветравой энергіі. Паводле словаў старшыняў праўлення абедзвюх кампаній, дакумент уключае ў сябе абмен вопытам, дадзенымі, лагістычныя і арганізацыйныя пытанні, а таксама ветравыя выпрабаванні. Яны падкрэслілі, што дамова не датычыць фінансавага супрацоўніцтва.

Абедзве кампаніі маюць намер пабудаваць ветрапаркі ў Балтыйскім моры.

 яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі