Беларуская Служба

Намеснік кіраўніка МЗС: Кліенты Neckermann Polska могуць разлічваць на падтрымку

26.09.2019 11:03
Паза межамі Польшчы знаходзіцца каля 3600 турыстаў-кліентаў турбюро Neckermann Polska.
Szymon Szynkowski vel Sęk
Szymon Szynkowski vel SękPR24

„Консулы абавязаны аказаць максімальную падтрымку польскім турыстам, якія паведамляюць пра праблемы”, - сказаў намеснік кіраўніка Міністэрства замежных спраў Польшчы Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк (Szymon Szynkowski vel Sęk). Цяпер паза межамі Польшчы знаходзіцца каля 3600 турыстаў-кліентаў турбюро Neckermann Polska, якое заявіла аб неплацежаздольнасці.

Віцэ-кіраўнік польскага МЗС паведаміў, што, паводле дадзеных ведамства, агулам у 29 краінах знаходзяцца 3600 польскіх турыстаў. Ён дадаў, што кожны польскі турыст, які  паведаміць пра праблемы, звязаныя з банкруцтвам турбюро, можа разлічваць на дыпламатычную і консульскую падтрымку.

аз