У пятніцу, 27 верасня ў Берліне была падпісаная дамова аб будаўніцтве транспамежнага дарожнага мосту праз Одру. Дакумент падпісалі міністры транспарту ФРГ і Польшчы – Андрэас Шэуэр і Анджэй Адамчык.
Інвестыцыя будзе рэалізавана ў ваколіцах Костшына над Одрай. Мост, які зараз злучае два берагі Одры,быў пабудаваны яшчэ перад Другой сусветнай вайной і ён не спраўляецца з выклікамі часу.
Міністр інфраструктуры Нямеччыны Андрэас Шэуэр звярнуў увагу на тое, што «зараз людзі будуць занадта многа муроў і вельмі мала мастоў».
-Інфраструктура патрэбная не толькі гаспадарцы, але і грамадствам нашых краінаў, якія хочуць развівацца разам. Гэты мост быў пабудаваны яшчэ перад Другой сусветнай вайной і вядома, якое палітычнае значэнне ён мае для нас. Пабудова новага сучаснага мосту сведчыць аб тым, што мы добрыя суседзі, што мы працуем разам. Мы гэта абяцалі і мы гэта робім.
Новы мост у Костшыне дазволіць грузавікам карыстацца чарговым транспартным калідорам на польска-нямецкай мяжы. Зараз на дзяржаўнай мяжы паміж Польшчай і ФРГ дзейнічае 37 дарожных злучэнняў і толькі 10 з іх працуюць без аніякіх абмежаванняў.
IAR/эж