Беларуская Служба

Віцэ-спікеру Сейму Малгажаце Гасеўскай забаронены ўезд у Расію

30.09.2019 10:38
Пра забарону віцэ-спікер даведалася пры перасячэнні польска-беларускай мяжы.
 .
Малгажата Гасеўска. PAP/Rafał Guz

«Мяне паінфармавалі, што я там персона нон-грата і мне забаронена ехаць у РФ», – сказала Польскаму радыё Гасеўска. Яна расказала, што перасякаючы мяжу яна адчула сябе інакш:

- Я перасякала мяжу даўжэй, чым у кожным іншым выпадку. Я даведалася, што мне забаронены ўезд у Расійскую Федэрацыю. Толькі я не ведаю, чаму пра гэта мяне інфармуе беларуская мяжа.

На беларускай мяжы таксама хацелі праверыць багаж віцэ-спікера Сейму, нягледзячы на тое, што яна ехала аўтамабілем генеральнага консула з Гродна. Малгажата Гасеўска наведала польскую нацыянальную меншасць у Беларусі.

ав