Беларуская Служба

Палякі п’юць штораз болей

03.10.2019 12:50
У адрозненні ад іншых прадуктовых тавараў цэны на алкаголь у Польшчы амаль не змяняюцца.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com/monticello

Летась жыхары Польшчы на пакупку віна, піва і гарэлкі выдаткавалі 38,5 мільярдаў злотых (прыкладна 10 мільярдаў долараў), піша Dziennik Gazeta Prawna. Уражвае той факт, што гэта амаль на 5,6% болей чым пазалетась. Калі прыгледзецца дынаміцы дадзенага паказніка на працягу апошніх пяці гадоў то высветліцца, што за гэты перыяд выдаткі палякаў на алкаголь выраслі аж на 35%.

Эксперты, якія займаюцца даследаваннем рынка алкаголю, сцвярджаць, што рост выдаткаў на такія тавары выкліканы зменай густаў палякаў. У сувязі з тым, што грамадства робіцца ўсё больш заможным, палякі купляюць усё даражэйшыя ды больш вытанчаныя гатункі алкаголю.

Аднак, не варта забываць, што ў адрозненні ад іншых прадуктовых тавараў цэны на алкаголь у Польшчы амаль не змяняюцца, адначасова сярэднестатыстычныя даходы насельніцтва растуць. Адсюль вынікае, што гарэліца, піва або віскі робяцца больш даступнымі. Пра алкагалізацыю польскага грамадствам пісаў Dziennik Gazeta Prawna.

эж