Кіроўная ў Польшчы права-кансерватыўная партыя «Права і справядлівасць» прадставіла прапановы, якія будуць рэалізоўвацца ў выпадку перамогі на будлучых парламенцкіх выбарах. Агучаная праграма накіраваная на падтрымку дробных прадпрымальнікаў, пенсіянераў і аграрыяў.
Кіраўнік польскага ўрада Матэвуш Марвецкі ў прысутнасці старшыні кіроўнай партыі Яраслава Качыньскага прадставіў праграму першых ста дзён ўрадавання ў выпадку перамогі «Права і справядлівасці». Сярод іншага Матэвуш Маравецкі анансаваў выплаты 13-ай і 14-ай пенсіі.
-Мы праводзім зраўнання ўзроўню жыцця, выцягваем з нядолі тых людзей, якія больш за ўсіх пацярпелі ў выніку польскай трансфармацыі. Цягам 25 гадоў, калі Польшча намагалася дасягнуць узроўню жыцця краінаў Захаду пенсіянеры ды інваліды ішлі на сацыяльнае дно.
Зараз выбарчая кампанія ў Польшчы дасягае свайго апагея, бо выбары новага Сейму і Сенату адбудуцца ўжо ў бліжэйшую нядзелю 13 кастрычніка.
IAR/эж