Міністр інфраструктуры Польшчы Анджэй Адамчык паведаміў у эфіры Першай праграма Польскага радыё, што краіны рэгіёну з прыярытэтам ставяцца да пракладкі аўтастрады, якая злучае поўдзень і поўнач Еўропы.
-Паводле славацкага міністра транспарту ў 2023-24 годзе будзе завершана пракладка іх участка, а ў Вугоршчыне шашу скончаць да 2022 года. У Румыніі будаўніцтва шашашы Via Carpatia стала прыярытнай справай ураду.
Via Carpatia – гэта міжнародная шаша, якая пачынаецца ў літоўскіх Клайпедзе і Коўне, цягенцца праз польскія Беласток, Люблін, Жэшув, далей праз славацкія Кошыцы і вугорскія Дэбрэцэн далей да Румыніі, Балгарыі і Грэцыі.
Міністэрства інфраструктуры Польшчы паведаміла, што сродкі на пракладку шашы ўжо пералічаны ў Нацыянальны дарожны фонд.
IAR/эж