Беларуская Служба

Кандыдат Польшчы на камісара па сельскай гаспадарцы выступіў перад Еўрапарламентам

08.10.2019 13:36
Гэта была другая і ўжо астатняя спроба Януша Вайцяхоўскага пераканаць еўрапейскіх дэпутатаў падтрымаць яго кандыдатуру на пасаду камісара па сельскай гаспадарцы.
Януш Вайцяхоўскі ў Еўрапейскім парламенце PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Януш Вайцяхоўскі прадставіў свае пастулаты ў галіне сельскай гаспадаркі. У выпадку, калі Еўрапейскі Парламент зацвердзіць яго кандыдатуру, Вайцяхоўскі будзе намагацца абмежаваць бюракратыю, зраўняць субсідыі для аграрыяў ды паспрабуе абараняць высокія выдаткі на сельскую гаспадарку ў ЕЗ.

Выступаючы перад дэпутатамі Еўрапарламента, Януш Вайцяхоўскі спачатку гаварыў па-ангельску, аднак потым перайшоў на родную мову. Паляк абяцаў прыкласці ўсе намаганні, каб аблегчыць жыццё еўрапейскіх фермераў.

-Супольная аграрная палітыка Еўрапейскага Звязу вымагае спрашчэння і гарманізацыі. Буду прапаноўваць і падтрымліваць абмежаванне бюракратыі. Сяляне хочуць працаваць на зямлі, гадаваць быдла, а не займацца бясконцымі паперамі.

Януш Вайцяхоўскі падкрэсліў, што выдаткі на сельскую гаспадарку павінны быць справядлівыя, адпаведна не мае быць розніцы ў даплатах для фермераў з Усходняй і Заходняй Еўропы.

Гэта была другая і ўжо астатняя спроба Януша Вайцяхоўскага пераканаць еўрапейскіх дэпутатаў падтрымаць яго кандыдатуру на пасаду камісара па сельскай гаспадарцы.

IAR/эж