Да 5 гадоў зняволення пагражае тым, хто адважыцца нелегальна ўсынавіць дзіцё ў Польшчы. Адпаведную папраўку ў Крымінальным кодэксе зацвердзіў Сенат Польшчы. Намеснік старшыні Сенату Марыя Коц паведаміла, што колькасць нелегальных усынаўленняў апошнім часам павялічваецца.
-Медыя пастаянна паведамляла пра такія выпадкі. Мы разумелі, што існуе адпаведная шэрая зона. Падлічана, што ў год можа адбывацца нават некалькі тысячаў нелегальных усынаўленняў. Гэта паталагічная сітуацыя, адсюль вынікла наша заканадаўчая ініцыятыва.
Цяперака дадзеныя папраўкі ў Крымінальны кодэкс мусіць падпісаць прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.
IAR/эж