Польшча прадставіла свой першы праект у рамках агульнай абароннай палітыкі Еўрапейскага Саюза.
Міністры абароны Еўрасаюза зацвердзілі спіс 13 праектаў, якія ўмацоўваюць ваеннае супрацоўніцтва ў рамках Еўрасаюза.
Польшча, у супрацоўніцтве з Венгрыяй, запрапанавала стварэнне медыцынскага навучальнага цэнтра для падтрымкі спецыяльных аперацый. Праект прадугледжвае стварэнне ў Лодзі Ваеннa-медыцынскага навучальнага цэнтра.
Намеснік міністра замежных спраў Конрад Шыманскі (Konrad Szymański) падкрэсліў, штo падчас рэалізацыі ваенных праектаў у рамках ЕС Польшча заўсёды будзе кіравацца адным прынцыпам.
- Мы выбіраем тыя праекты, якія супадаюць з нашымі абавязкамі ў дачыненні да Паўночнаатлантычнага альянсу. НАТА – гэта ключавы элемент сістэмы бяспекі. Таму мы ня хочам, каб развіццё еўрапейскай палітыкі абароны супярэчыла палітыцы альянсу. На жаль не ўсе заходнія лідары гэта разумеюць. Большасць членаў Еўрасаюза, гэта таксама члены Паўночнаатлантычнага альянсу. Таму правакаванне спрэчак у гэтай сям’і – непатрэбнае.
Конрад Шыманьскі нагадаў пра інтэрв'ю прэзідэнта Францыі тыднёвіку The Economist, у якім Эмануэль Макрон выказаў сумнеў у эфектыўнасці Паўночнаатлантычнага альянсу.
аз