Беларуская Служба

Пасля маршаў на Свята незалежнасці прайшлі затрыманні

13.11.2019 13:08
Паводле дадзеных варшаўскай паліцыі, у «Маршы незалежнасці» у польскай сталіцы ўдзельнічалі 47 тысяч чалавек.
Uczestnicy Marszu Niepodległości
Uczestnicy Marszu NiepodległościPAP/Radek Pietruszka

Сёлетні марш прыхільнікаў нацыяналістычнай ідэалогіі ў Варшаве вядомы, як «Марш Незалежнасці» быў самым спакойным у гісторыі гэтай акцыі, так паведамляе польская паліцыя, піша Gazeta Wyborcza. Аднак і Дзень незалежнасці не абышоўся без сутычак, сёлета яны адбыліся ва Вроцлаве.

Паводле дадзеных варшаўскай паліцыі, у «Маршы незалежнасці» у польскай сталіцы ўдзельнічалі 47 тысяч чалавек, арганізатара сцвярджаюць, што ўдзельнікаў было ў тры разы болей. Падчас акцыі паліцыя праверыла дакументу 93 грамадзянаў і выпісала ўсяго 14 штарафаў, большасць за спажыванне алкаголю ў грамадскім месцы.

Аднак у Вроцлаве сітуацыя была больш складаная. У панядзелак, мясцовая Ратуша адклікала дазвол на марш з прычыны антысеміцкіх лозунгаў удзельнікаў акцыі. Маніфестанты адмовіліся разыходзіцца і пачалі кідаць у праваахоўнікаў фаеры. Вроцлаўскія паліцэйскія выкарысталі вадамёты, газ і фізічную сілу. У выніку тры паліцэйскія атрымалі раненні, а 14 радыкалаў былі затрыманыя. Пра святкаванне 101 гадавіны незалежнасці ў польскіх права-радыкальных колах пісала Gazeta Wyborcza.

Gazeta Wyborcza/эж