Беларуская Служба

Польская зборная ўсё ж збіраецца на матч у Ізраіль

13.11.2019 16:21
Матч апынуўся пад знакам пытання з-за ракетнага абстрэлу тэрыторыі Ізраіля з Сектара Газа.
M
MячPhoto:wsyperek/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскі футбольны саюз паведамляе, што зборная Польшчы ў адпаведнасці планам у пятніцу накіруецца ў Ізраіль. У суботу палякі згуляюць у Ерусаліме адборачны матч Чэмпіянату Еўропы-2020.

„Нашы суразмоўцы і партнёры, якія арганізоўваюць сустрэчу, запэўнілі, што польская зборная і група каля дзвюх тысяч польскіх заўзятараў, якія едуць у Ізраіль, будуць бяспечныя”, - чытаем у апублікаванай саюзам заяве.

Польскі футбольны саюз пасля кансультацыяў з Міністэрствам замежных спраў, польскай амбасадай у Ізраілі, Ізраільскай федэрацыяй футбола і прадстаўнікамі Саюзу еўрапейскіх футбольных асацыяцый вырашыў, што польскага зборная згуляе запланаваны ў Ерусаліме матч.

Нагадваем, матч Польшча - Ізраіль апынуўся пад знакам пытання з-за ракетнага абстрэлу тэрыторыі Ізраіля з Сектара Газа, які працягваецца з учарашняга дня.

Надзвычайнае становішча было ўведзенае на тэрыторыях, прылеглых да Сектара Газа і ў Тэль-Авіве. Польскае пасольства раіць не ездзіць у Сектар Газа і суседнія раёны.

аз