Беларуская Служба

Мэр Варшавы падзякаваў ураду за рамонт гарадскога калектара

14.11.2019 12:11
Запуск новага калектара адбудзецца ў ноч з пятніцы на суботу, паведаміў мэр польскай сталіцы Рафал Тшаскоўскі.
Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі PAP/Mateusz Marek

Рафал Тшаскоўскі, які належыць да апазіцыйнай «Грамадзянскай платформы» падзякаваў ураду партыі «Права і справядлівасць» за дапамогу падчас рамонту трубаправоду з нечыстотамі пад дном Віслы.

Запуск новага калектара адбудзецца ў ноч з пятніцы на суботу, паведаміў мэр польскай сталіцы Рафал Тшаскоўскі:

-Хачу падзякаваць ураду, хачу падзякаваць арганізацыі «Польскія воды» за супрацоўніцтва. Спадзяюся, у наступныя выходныя войска дэмантуе пантоны мост і да 20 лістапада мы збяромся на апошняе пасяджэння крызіснага штабу – завершым працэс рамонту.

Варшава плануе пабудаваць запасны калектар пад дном Віслы на выпадак аварыі. Зараз распрацоўваецца праект запаснога калектара.

У сувязі з аварыяй калектару, якая адбылася напрыканцы жніўня, і няспраўнасцямі ў працы ўстаноўкі для спальвання каналізацыйнага шламу на ачышчальнай станцыі «Чайка», у сталічнай Ратушы і ў Гарадскім прадпрыемстве водаправодаў і каналізацыі інтэнсіўна працуюць супрацоўнікі Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро Польшчы.

IAR/эж