Анджэй Дуда даручыў місію стварэння новага ўрада краіны Матэвуш Маравецкаму, якія займае гэтую пасаду з 11 снежня 2017 года.
У пятніцу, 15 лістапада пройдзе прысяга новага Савету міністраў Польшчы, чальцоў якога абіраў Матэвуш Маравецкі. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выказаў перакананне, што новы ўрад Маравецкага будзе добра служыць краіне:
-Чатыры гады вашага вопыту, дазваляюць вам трапна акрэсляць недахопы працы ўраду, а потым эфектыўна іх выпраўляць. Адсюль вынікаюць некаторыя асабістыя і структурныя змены ўраду.
Нагадаем, у мінулую пятніцу Матэвуш Марвецкі ўжо прадставіў новы склад польскага ўраду. На ключавых пасадах застануцца, між іншым, віцэ-прэм'ер міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Глінскі, віцэ-прэмʼер міністр навукі Яраслаў Говін і міністр абароны Марыюш Блашчак.
IAR/эж