Гэтыя падзеі паказваюць сілу нашай супольнасці і гістарычнай памяці – так пра перапахаванне астанкаў паўстанцаў гаварыў польскі прэзідэнт Анджэй Дуда:
- Яно паказвае нашае адзінства ў гэтай частцы Еўропы, на тэрыторыі, якая калісьці звалася Рэччу Паспалітай Абодвух Народаў. Тое, што ў пахавальнай працэсіі разам ідуць прэзідэнты Польшчы і Літвы, ёсць прадстаўнікі ўладаў Латвіі, Украіны і Беларусі, паказвае сілу нашай гістарычнай памяці, тое, што тыя, каго мы праводжваем у апошні пуць, гэта нашыя супольныя героі і мы гэта прызнаём.
Прэзідэнт дадаў, што ўрачыстасць перапахавання паўстанцаў мае таксама сімвалічны характар:
- Званы б’юць не толькі ў Вільні, але і біў звон Зыгмунда на Вавэлі – гэта велізарны сімвал нашай супольнасці. А калі нагадаць, у якіх акалічнасцях паўстанцы загінулі, за што змагаліся, хто іх забіў, то гэты сімвал вельмі адназначны.
Для паўстанцаў падрыхтаваны пантэон на могілках Росы. На саркафагах іх прозвішчы напісаныя на польскай, літоўскай і беларускай мовах.
ав