Калі сітуацыя з атмасфернымі ападкамі не зменіцца, вясною могуць з’явіцца праблемы з водным балансам, асабліва гэта тычацца поўначы Польшчы. Пра гэта заявіў гідролаг з Інстытуту метэаралогіі і воднай гаспадаркі Кракава Пшэмыслаў Плева (Przemysław Plewa):
- Мае быць слой снегу, прынамсі некалькі сантыметраў, каб грунт насычаўся вадой. У выпадку дажджоў, лепшым з іх з'яўляецца маштабны і працяглы, бо глеба інтэнсіўна насычаецца вадкасцю. У выпадку буйных але кароткатэрміновых залеў большасць вады трапляе адразу ў рэкі.
Дзяржаўнае прадпрыемства «Польскія воды» абвесціць сельскагаспадарчую і атмасферную засуху ў шасці ваяводствах у цэнтральнай і паўночнай частцы Польшчы. Калі ў бліжэйшы час не выступяць працяглыя ападкі засуха можа пагражаць іншым рэгіёнам краіны.
IAR/эж