38 пажарных і супрацоўнікаў раённага аддзялення Дзяржаўнай пажарнай службы ў Мендзыжэчы адпраўлены на хатні каранцін. Прычынай стала падазрэнне на каронавірус у аднаго з мужчын.
Паводле словаў прэсавага сакратара начальніка Дзяржаўнай пажарнай службы старшага капітана Кшыштафа Баторскага, мужчына нядаўна быў у Германіі і пасля вяртання выкрыў сімптомы, падобныя на грып:
- 38 пажарнікаў ды працаўнікоў раённага аддзялення дзяржаўнай Пажарнай службы ў Мендзыжэчы скіраваныя хатні каранцін, адзін з пажарнікаў знаходзіцца ў шпіталі. Ён быў у Нямеччыне, па вяртанні пачуўся кепска, былі сімптомы грыпу. Яго скіравалі ў шпіталь, дзе праводзяць абследаванне ды назіраюць за ім. У звязку з тым, што ён кантактаваў з працаўнікамі аддзелу, іх выслалі на прафілактычны хатні каранцін.
Капітан Баторскі запэўніў, што каранцін не паўплываў на працу раённага штаба Пажарнай службы ў Мендзыжэчы.
На сённяшні дзень у Польшчы пацверджаны адзін выпадак заражэння новым каронавірусам. Узбуджальнік быў выяўлены ў мужчыны, які вярнуўся з нямецкага ланду Паўночны Рэйн-Вестфалія.
Цяпер пацыент знаходзіцца ў шпіталі ў Зялёнай Гуры.
ПР/юл