Беларуская Служба

Палякі распрацуюць лек на каронавірус

06.03.2020 10:19
Польская кампанія будзе супрацоўнічаць з амерыканцамі ў клінічных выпрабаваннях вакцыны на каронавірус.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Gerd Altmann from Pixabay/CC0

Гэта стане магчымым дзякуючы супрацоўніцтву з медычным каледжам штата Вісконсін.

KO-MED стала першай польскай фармацэўтычнай фірмай, якая адкрыла ў медычным універсітэце ў ЗША свой даследчы аддзел. Гэта дазваляе палякам браць удзел у амерыканскіх даследаваннях, у тым ліку і пры выпрацоўцы лека супраць каронавіруса, заявіў дырэктар фірмы Марэк Канечны.

- Перад тым, як лек трапіць на рынкі, ён мусіць прайсці праз стадыю клінічных даследаванняў. Наша фірма будзе браць удзел у гэтых даследаваннях, каб забяспечыць нашых пацыентаў.

Тэсты вакцыны пачнуцца ўжо летам, найпазней ранняй восенню. Звычайна распрацоўка новага лека цягнецца некалькі год, у выпадку каронавіруса гэты перыяд будзе скарочаны.

юл