Беларуская Служба

Краіны Усходняй Еўропы і ЗША выступілі з супольнай заявай з нагоды 75-ай гадавіны заканчэння вайны ў Еўропе

08.05.2020 08:39
«Травень 1945 года прынёс канец Другой сусветнай вайне ў Еўропе, але ён не даў свабоды ўсім еўрапейскім нацыям».
Szef MSZ Jacek Czaputowicz
Szef MSZ Jacek Czaputowiczwww.gov.pl

У сумеснай заяве з шэрагам іншых еўрапейскіх міністраў замежных спраў кіраўнік польскай дыпламатыі Яцэк Чапутовіч таксама ўшанаваў памяць «усіх салдат, якія змагаліся за перамогу над нацысцкай Германіяй і паклалі канец Халакосту».

У пятніцу, 8 траўня, спаўняецца 75 гадоў з Дня Перамогі ў Еўропе, калі саюзнікі святкавалі капітуляцыю нацысцкай Германіі яе  і заканчэнне Другой сусветнай вайны .

Адзначаючы юбілей, кіраўнкі МЗС Польшчы, Балгарыі, Чэхіі, Эстоніі, Венгрыі, Латвіі, Літвы, Румыніі і Славакіі, а таксама дзяржсакратар ЗША заявілі, што хоць травень 1945 года прынёс канец Другой сусветнай вайне ў Еўропе, ён не прынёс свабоды ўсім еўрапейскім нацыям.

«Центральная і ўсходняя часткі кантынента заставаліся пад уладай камуністычных рэжымаў амаль 50 гадоў» , – гаворыцца ў іх заяве.

«Прыбалтыйскія дзяржавы былі незаконна акупаваныя і анэксаваныя, а жалезная хватка над іншымі палоненнымі нацыямі была навязаная Савецкім Саюзам з выкарыстаннем пераважаючай ваеннай сілы, рэпрэсій і ідэалагічнага кантролю», – дадалі яны.

У заяве таксама гаворыцца, што многія жыхары Цэнтральнай і Усходняй Еўропы на працягу многіх дзесяцігоддзяў «ахвяравалі сваім жыццём, імкнучыся да свабоды, паколькі мільёны людзей былі пазбаўленыя сваіх правоў і асноўных свабод, падвяргаліся катаванням і гвалтоўным перамяшчэнням».

У заяве гаворыцца, што грамадствы за жалезнай заслонай «адчайна шукалі шлях да дэмакратыі і незалежнасці».

Супольная заява міністраў назвала польскі рух «Салідарнасці» і падзенне Берлінскай сцяны «важнымі вехамі, якія рашуча спрыялі аднаўленню свабоды і дэмакратыі ў Еўропе».

Паводле гэтай заявы, «будучыня павінна грунтавацца на фактах гісторыі і справядлівасці для ахвяр таталітарных рэжымаў», у той час як «маніпуляванне гістарычнымі падзеямі, якія прывялі да Другой сусветнай вайны і да падзелу Еўропы пасля вайны, уяўляе сабой годнае шкадавання спробу фальсіфікаваць гісторыю».

Высокапастаўленыя дыпламаты таксама заявілі, што «трывалая міжнародная бяспека, стабільнасць і свет патрабуюць сапраўднага і пастаяннага захавання нормаў міжнароднага права, уключаючы суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць усіх дзяржаў».

gov.pl/эж