Новы кандыдат апазіцыйнай «Грамадзянскай кааліцыі» на пасаду прэзідэнта цяперашні мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі «вырушае ў Польшчу, каб пачуць грамадзянаў». Пра гэта палітык заявіў на сваёй першай прэсавай канферэнцыі ў ролі кандыдата ў прэзідэнты. Рафал Тшаскоўскі звярнуў увагу на негатыўныя эканамічныя наступствы, выкліканыя пандэміяй каранавіруса:
-Сёння нам патрэбна абсалютна новая палітыка. Палітыка, якая крочыць у нагу з часам, у якой «болей» перастае значыць «лепей»; патрэбна палітыка ў якой, «я» стане важнейшае за «мы».
Рафал Тшаскоўскі заявіў, што крызіс, выкліканы эпідэміяй, прымусіў усіх страціць элементарнае пачуццё бяспекі. «Усё гэта патрабуе новай палітыкі, заснаванай на эмпатыі ды эфектыўнасці», – дадаў сталічны граданачальнік.
Рафал Тшаскоўскі, адказваючы на пытанне аб падрыхтоўцы да выбараў, адзначыў, што падчас прэзідэнцкай кампаніі працягне займаць пасаду мэра Варшавы.
TVP/IAR/эж