У Польшчы прыняты графік узнаўлення авіяспалучэнняў, паведаміла Міністэрства інфраструктуры краіны. Так, 1 чэрвеня будуць узноўленыя ўнутраныя рэйсы.
У другім этапе, пасля адкрыцця ўнутраных межаў паміж краінамі Еўрасаюза, распачнуцца міжнародныя рэйсы ўнутры ЕС. Першапачаткова самалёты будуць лётаць у краіны з адмененымі эпідэміялагічнымі абмежаваннямі, пазней – у астатнія дзяржавы. Паводле Міністэрства інфраструктуры Польшчы, першыя міжнародныя рэйсы адбудуцца на пачатку ліпеня.
Трэці этап адкрыцця авіяруху прадугледжвае рэйсы ў еўрапейскія краіны з па-за Еўрасаюза, краіны па-за еўрапейскім кантынентам, а таксама дальнемагістральныя рэйсы, для прыкладу, у Паўночную Амерыку і Азію. Канкрэтная дата для трэцяга этапу пакуль што невядомая – усё будзе залежыць ад эпідэміялагічнай сітуацыі, паведамілі ў ведамстве.
вс