Брытанская група супермаркетаў Tesco прыкладна за 200 млн долараў прадае польскі філіял. Брытанскае Tesco мае намер засяродзіцца на іншых рынках у рэгіёне Усходняй Еўропы – Чэхіі, Славаччыне і на Вугоршчыне.
У афіцыйнай заяве Tesco паведамляе, што фірма мае больш моцную рынкавую пазіцыю і лепшыя перспектывы росту ў трох іншых краінах. Пакупніком 301 супермаркету Tesco у Польшчы стане дацкая Salling Group A/S.
Найбуйнейшая сетка супермаркетаў Вялікабрытаніі ўжо ў сакавіку прадала свае крамы ў Тайландзе і Малайзіі. Выхад Tesco з польскага рынку стаў чарговым сігнал аб абмежаванні глабальных амбіцыяў кампаніі.
TVP/эж