Аператар TUI пачынае працу з 1 ліпеня, а Rainbow ды Itaka з 3 ліпеня. Прапанова адпачынку за мяжой будзе значна абмежаваная ў параўнанні з папярэднімі гадамі – піша выданне Puls Biznesu.
Газета нагадвае, што ўрад адкрыў межы, а тураператары пачынаюць адпраўляць жадаючых на арганізаваны адпачынак. Першым рушыць фірма TUI.
-1 ліпеня мы ўзнаўляем туры на Мальёрку і Крыт. Праз дзень пачнем палёты ў Балгарыю і Харватыю. Мы выбралі гэтыя краіны, таму што яны карыстаюцца найбольшай цікавасцю. З сярэдзіны ліпеня дадамо Партугалію і Албанію, – кажа Марцін Дымніцкі, кіраўнік TUI Poland, якая летась мела каля 1 млн кліентаў.
Кампанія Rainbow, якая мела больш за 500 тысяч кліентаў, і з'яўляецца трэцім па гэтым паказніку гульцом на польскім рынку турыстычных паслуг, адновіць працу з 3 ліпеня. Аператар пачне абслугоўваць грэцкі, іспанскі, харвацкі, балгарскі, кіпрскі ды італьянскі кірункі.
Пра аднаўленне працы найвялікшых турыстычных аператараў у Польшчы пісала выданне Puls Biznesu.
эж