Беларуская Служба

На пачатку 2021 году кампанія Google інвестуе ў Польшчы 2 млд долараў

24.06.2020 13:59
Гэта будзе самая вялікая ў гісторыі інвестыцыя ў Польшчы.
.
.geralt/pixabay.com/CC0

На пачатку 2021 году кампанія Google інвестуе ў Польшчы 2 млд долараў – піша «Puls Biznesu». Пра гэта паведаміла дырэктар па развіцці бізнесу Google Cloud у Польшчы і Цэнтральна-Усходняй Еўропе Магдалена Дзеўгуць.

«Калі месяц таму Microsoft паінфармаваў, што інвестуе ў Польшчы 1 млд долараў у хмарныя вылічэнні, было нагадана пра падобныя абяцанні, дадзеныя кампаніяй у мінулым годзе. Падрабязнасцяў не трэба было чакаць доўга», – піша «Puls Biznesu».

Выданне цытуе таксама выказванне Дзеўгуць, што «рэгіён Google Cloud у Варшаве з’яўляецца самай вялікай інвестыцыяй на рынку інфраструктуры такога тыпу ў Польшчы». –Мы рыхтуемся да яе старту на пачатку 2021 году, – дадае.

Гэта будзе самая вялікая ў гісторыі інвестыцыя ў Польшчы, і хоць канцэрн не называе яе вартасці, то яны можа сягаць 1,5-2 млрд долараў.

Гэта частка разбудовы інфраструктуры вылічэнняў і тэлекамунікацый у Еўропе, якая з 2007 году каштавала больш за 15 млд еўра. Цэнтры дадзеных і рэгіёны Google дзейнічаюць цяпер у васьмі краінах. Варшава з’яўляецца першым у Цэнтральна-Усходняй Еўропе.

ав