Беларуская Служба

Падчас замены маторнай алівы ў Польшчы прыйдзецца пакінуць заклад

30.07.2020 15:19
Максімальная сума закладу складзе дзесяць злотых (крыху больш за 2 еўра) за адзін літр алівы або змазкі. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne shutterstock.com/SvedOliver

Гэта адна з нормаў законапраекта аб перапрацоўцы выкарыстаных змазачных матэрыялаў. Новыя правілы накіраваны на абарону навакольнага асяроддзя і абмежаванне дзейнасці шэрай зоны.

Максімальная сума закладу складзе дзесяць злотых (крыху больш за 2 еўра) за адзін літр алівы або змазкі. Дэпазіт можна будзе вярнуць разам з заменай старой алівы.

Як заявіла віцэ-прэм'ер і міністр развіцця Польшчы Ядвіга Эмілевіч, станцыі тэхнічнага абслугоўвання будуць абавязаныя забраць адпрацаваны алей і перадаць яго на перапрацоўку:

-Мы ўспрымаем гэта, як заахвочванне да правільнага выкарыстання, законнага выкарыстання гэтых вадкасцяў. Адначасова мы хочам, каб аліва трапіла ва ўласцівыя суб’екты гаспадарання на перапрацоўку.

Новы закон таксама прадугледжвае больш жорсткі нагляд за кампаніямі, якія гандлююць змазачнымі матэрыяламі. Яны павінны будуць атрымаць канцэсію ад старшыні Упраўлення энергетычнага рэгулявання. Гэта робіцца для таго, каб адрэгуляваць рынак змазачных матэрыялаў і змагацца з шэрай зонай.

Кансультацыі па законапраекце працягнуцца да канца жніўня, а ў верасні ім зоймецца ўрад. Новыя правілы ўступаюць у сілу са студзеня 2021 года.

IAR/эж