Аддзелы двух сельскагаспадарчых агенцтваў купяць у вытворцаў і прадаўцоў хрызантэмы, падрыхтаваныя да продажу ў Свята памерлых. Адпаведныя заяўкі можна падаваць у Агенцтва па рэструктурызацыі і мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі і ў Нацыянальны цэнтр падтрымкі сельскай гаспадаркі.
Дакументы неабходна падаць да бліжэйшай пятніцы. У іх павінна быць змешчаная асноўная інфармацыя пра тавар, сказала намеснік міністра сельскай гаспадаркі Анна Гембіцка (Anna Gembicka):
- Гандляр ці вытворца не будзе прымушаны даставіць тавар непасрэдна ў агенцтва. Мы збіраем заяўкі, у якіх вытворцы і гандляры паведамяць пра колькасць тавару і месца яго захоўвання. Пазней мы будзем стартаваць з дапамогай.
Кветкі, набытыя ў вытворцаў і гандляроў, будуць перададзены зацікаўленым няўрадавым арганізацыям альбо мясцовым самакіраванням.
Вытворцы і прадаўцы могуць таксама скарыстацца іншымі ўрадавымі механізмамі падтрымкі, звязанымі з барацьбой з наступствамі каранавіруса.
Грошы за кветкі прадпрымальнікі павінны атрымаць да канца бягучага года.
Нагадваем, вытворцы і гандляры не змаглі прадаць кветак, паколькі ўлады закрылі могілкі перад святамі. Гэтае абмежаванне было ўведзенае ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса.
аз