Беларуская Служба

На поўдні Польшчы быў уведзены ў эксплуатацыю новы энергаблок

14.11.2020 09:02
Паводле кампаніі Tauron Polska Energia, новы энергаблок быў пабудаваны паводле найноўшых тэхналогіяў.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.analogicus/pixabay.com/CC0 Public Domain

На электрастанцыі ў Явожне(Jaworzno) на поўдні Польшчы быў уведзены ў эксплуатацыю новы энергаблок магутнасцю 910 МВт. Як паведаміў прэс-сакратар кампаніі Tauron Polska Energia Лукаш Зімнaх (Łukasz Zimnoch), блок з'яўляецца самым сучасным у польскай энергетычнай сістэме і важным элементам рынку магутнасці:

- Згаданы блок будзе пастаўляць электраэнергію двум мільёнам спажыўцоў на поўдні Польшчы. Выкарыстаныя ў ім сучасныя тэхналогіі дазволяць выканаць найбольш жорсткія нормы ў галіне аховы навакольнага асяроддзя.  

Паводле кампаніі Tauron Polska Energia, новы блок быў пабудаваны паводле найноўшых тэхналогіяў, якія дазваляюць паменшыць негатыўны ўплыў на навакольнае асяроддзе. Блок будзе выкідваць у шаснаццаць разоў менш дыяксіду серы, у адзінаццаць разоў менш пылу, у пяць разоў менш аксідаў азоту. Ён дазволіць таксама скараціць выкіды вуглякіслага газу на два мільёны тон у год у параўнанні з меншымі блокамі магутнасцю 120 мегават.

аз