Беларуская Служба

Сілы тэрытарыяльнай абароны Польшчы асвойваюць дроны

27.02.2021 11:34
Беспілотнікамі FlyEye абсталяваны дзевяць брыгад тэрытарыяльнай абароны, агулам СТА валодае 12 такімі модулямі.
Жаўнеры СТА падчас працы з беспілотнікам Крыніца:  @terytorialsi

Вайскоўцы Сілаў тэрытарыяльнай абароны Польшчы (СТА) выканалі тысячу гадзін трэніровачных палётаў на беспілотніках. Беспілотнай лятальнай платформай FlyEye абсталяваны дзевяць брыгад тэрытарыяльнай абароны, у цяперашні час СТА агулам валодае 12 такімі модулямі.


Асноўныя задачы, якія выконвалі тэрытарыяльшчыкі з выкарыстаннем беспілотных лятальных апаратаў, – гэта забеспячэнне антыкрызісных дзеянняў, – сказаў прэсавы сакратар СТА палкоўнік Марэк Петшак:

-Асноўныя заданні такіх адзінак – гэта патруляванне межаў, маніторынг наступстваў прыродных бедстваў, а таксама назіранне за крытычнай інфраструктурай. У кожнай брыгадзе існуе група, якая прайшла адпаведную падрыхтоўка, прафесійна і бяспечна можа абслужваць беспілотнікі.

У рамках падтрымкі іншых сілавых ведамстваў вайскоўцы Сілаў тэрытарыяльнай абароны выконвалі летась, сярод іншага, патрульныя палёты над межамі з Беларуссю, Украінай і Літвой. Палёты дронаў каардынавала Памежная варта Польшчы. СТА таксама выкарыстоўвалі беспілотнікі падчас акцыі па тушэнні пажараў у раёне Бебжаньскага нацыянальнага парку.

iar/эж


У Польшчы спрошчаны набор у Сілы тэрытарыяльнай абароны

20.02.2021 15:45
Улады разлічваюць, што гэта дапаможа прыцягнуць у шэрагі ВТА новых добраахвотнікаў. 

Сілы тэрытарыяльнай абароны гатовы да супрацьпаводкавых аперацый

21.02.2021 11:07
 У кожнай брыгадзе СТА падрыхтаваны так званыя мэтавыя модулі, гэта значыць асабовы склад і абсталяванне, здольныя прыняць тэрміновыя захады.