мяжБеларусы распачалі пратэст перад памежным пераходам у Баброўніках. Такім чынам яны імкнуцца дамагчыся ад Лукашэнкі разблакавання беларускай мяжы, і ад Еўрасаюзу хуткага ўвядзення эканамічных санкцыяў супраць беларускага рэжыму.
Апазіцыйныя актывісты арганізавалі на мяжы намётавае мястэчка і плануюць там заставацца на працягу тыдня.
Першыя два дні пратэстоўцы будуць раздаваць улёткі і расказваць кіроўцам, якія накіроўваюцца ў Беларусь аб сітуацыі ў гэтай краіне. Яны патрабуюць, каб рэжым Лукашэнкі адкрыў мяжу і дазволіў свабодна перамяшчацца. Амаль паўгоду гэта фактычна немагчыма.
У Баброўнікі прыехала амаль 100 чалавек, а мае быць 200. Гэта пераважна маладыя людзі, 18-19 гадовыя, студэнты з Варшавы, якія месяцамі не бачылі сваіх родных. Арганізатарам акцыі з'яўляецца Народнае антыкрызіснае кіраванне, якое заяўляе, што ў аўторак можа пачацца блакаванне памежнага пераходу ў Баброўніках.
Беларусы патрабуюць магчымасці свабоднага перасячэння мяжы і каб Еўрасаюз паскорыў увядзенне эканамічных санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі.
яс/Рэната Рэда з Польскага радыё Беласток