Беларуская Служба

На польска-беларускай мяжы ў Баброўніках другі дзень акцыі «За свабодную Беларусь! Еўропа, час дзейнічаць!»

06.06.2021 11:10
Мэты патлумачыў кіраўнік Антыкрызіснага ўпраўлення Павал Латушка.
  (R)       (L)       ,    -
Павел Латушка (R) і дэпутат «Грамадзянскай платформы» Роберт Тышкевіч (L) падчас акцыі «Мітынг за свабодную Беларусь! Еўропа, Час дзейнічаць!» на польска-беларускім памежным пераходзе Баброўнікі – Бераставіца PAP/Artur Reszko

Мэты патлумачыў кіраўнік Антыкрызіснага ўпраўлення Павал Латушка:

- Па-першае, мы звяртаемся да нелегітымнага рэжыму, каб ён адчыніў межы, пагранічныя пераходы для грамадзянаў Беларусі, якія ад 21 снежня мінулага году маюць вялікія складанасці для выезду паза Беларусь.

І другая мэта пратэсту, якая з'яўляецца сродкам для дасягнення звышмэты:

- 10 месяцаў нашых кантактаў з Еўрапейскім Звязам паказалі, што вельмі шмат кажацца слоў, вельмі шмат дэкларацый, салідарнасці, словаў падтрымкі, міжнародных канферэнцый і сустрэч, але абсалютна недастаткова крокаў. Мы чакаем, што ЕЗ нарэшце прыме канкрэтныя рашэнні звязаныя з санкцыямі ў адносінах да рэжыму.

Павал Латушка адзначыў, што санкцыі не зʼяўляюцца мэтай пратэсту беларусаў, але жорсткія эканамічныя санкцыі павінны прывесці да звальнення з турмаў палітзняволеных і да змены ўлады ў Беларусі.

Цяпер пратэстоўцы раздаюць улёткі кіроўцам і расказваюць пра сітуацыю ў Беларусі. У аўторак, магчыма пачнецца блакаванне руху, найперш беларускіх грузавікоў.

яс

Больш на гэтую тэму: пратэсты Беларусы ў Польшчы