Міністры замежных спраў Вышаградскай група абмеркавалі аднаўленне эканомік краін V4 пасля пандэміі. Сёння адбылася першая сустрэча кіраўнікоў дыпламатый Польшчы, Венгрыі, Чэхіі і Славаччыны з моманту перадачы старшынства Венгрыі.
- Сённяшняя сустрэча, першая на нашым узроўні пасля заканчэння польскага старшынства менш чым тры тыдні таму, дазволіла абмеркаваць шэраг важных тэм парадку дня ЕС, па якіх нашы чатыры краіны маюць вельмі падобныя пазіцыі, – падкрэсліў міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў.
Міністр падкрэсліў, што для забеспячэння аптымальных умоў эканамічнага росту ў ЕС неабходна далейшае ўмацаванне агульнага рынка.
Кіраўнікі дыпламатыі V4 таксама звярнуліся да пытанняў міграцыі і прытулку.
- Рэформа сістэмы прытулку павінна грунтавацца на кансэнсусе ўсіх краін ЕС, а таксама на належным балансе паміж адказнасцю і салідарнасцю. Мы падтрымліваем сваю пазіцыю ў тым, што прымусовыя пераезды не з'яўляюцца рашэннем праблемы нелегальнай міграцыі, і еўрапейская салідарнасць павінна мець больш гнуткую форму, -падкрэсліў міністр замежных спраў Польшчы.
Міністр Раў таксама прадставіў дзеянні, якія Польшча прадпрымае для падтрымкі Літвы ў сувязі з узмацненнем міграцыйнага ціску з боку Беларусі. Усе міністры пагадзіліся з неабходнасцю практычнай салідарнасці з Вільняй у гэтым кантэксце.
Міністр Раў падкрэсліў, што прыярытэтам для Польшчы і іншых краін V4 зʼяўляецца як мага хутчэйшае адкрыццё перамоваў аб далучэнні з Албаніяй і Паўночнай Македоніяй, а таксама паскарэнне тэмпаў перамоваў з Сербіяй і Чарнагорыяй.
ав