Рэвальверы, кастэты, арыгінальныя процівагазы і лісты з фронту, але таксама партыйны арол, свісткі, такія кнігі, як «Вечная нямецкая воля» і выява Гітлера – усё гэта было схавана ў сцяне дома ў Хагене на захадзе Германіі. Сховішча было знойдзена ў выніку апошняй паводкі.
Сховішча знаходзілася ў сцяне дома настаўніка гісторыі Себасцьяна Юрцэвеня з Хагена (Паўночны Рэйн-Вестфалія). Вада затапіла першы паверх яго дома. Намочаны ліст гіпсакардону адарваўся ад цяны. Юрцэвен спачатку знайшоў газету 1940 года ў адтуліне за плітой. Настаўнік звязаўся з гарадскім архівам.
Гісторыкі мяркуюць, што гэта было сховішча для членаў Нацыянальнай сацыялістычнай арганізацыі дабрабыту (NSV), таксама датычных да тэрору і пераследу.
Мяркуецца, што прадметы былі схаваныя ад амерыканцыў, якія 14 красавіка 1945 года з танкамі і пяхотай рушылі ў Хаген. «Гэта надзвычай важная знаходка. Яна пралівае святло на дзейнасць і функцыянаванне нацысцкіх службаў на мясцовым узроўні. Навукоўцы пакуль ведаюць пра гэта занадта мала», – кажа кіраўнік аддзела навукі, музеяў і архіваў горада Хаген Ральф Бланк.
Знойдзеныя прадметы будуць падвергнуты кансервацыі, а затым выстаўлены ў новым гарадскім музеі. Плануецца трохмерная рэканструкцыя сцяны, запоўненай знаходкамі.
ав