Фестываль пройдзе ў верасні ў Кракаве і працягнецца пяць дзён. Гэта стане кульмінацыяй святкавання Году Лема. Плануецца мноства культурных мерапрыемстваў, дыскусійных панэляў, канцэртаў, а таксама сустрэч і дыскусій аб кнігах.
Таксама адбудзецца ўрачысты гала-канцэрт, на якім упершыню будзе ўручацца ўзнагарода горада Кракаў імя Станіслава Лема. «Гэта будзе ўнікальнае спалучэнне мастацтва і тэхналогій», – сказаў куратар праграмы Lem 2021 Шыман Клоска:
-10-14 верасня ў Кракаве будзе адбывацца Фестываль будучыні. Гэта будзе іншы фестываль, чым мы прызвычаіліся, а іншы таму, што сам Лем – іншы. Гэта быў чалавек, перапоўнены рознымі ідэямі, пісаў раманы, эсэ, а пачынаў з паэзіі.
Абвяшчэнне фестывальнай праграмы суправаджалася ўнікальнай цікавінкай. У Варшаве каля Hali Koszykowa пастаўлены арыгінальны пасадачны апарат касмічнага карабля «Саюз-30». Кожны зацікаўлены можа ўбачыць капсулу, у якой касманаўты правялі некалькі дзён.
ав