Беларуская Служба

Транспарт з польскай гуманітарнай дапамогай для мігрантаў надалей чакае на мяжы з Беларуссю

25.08.2021 11:32
Беларускія ўлады не жадаюць дапамагчы ў аказанні гуманітарнай дапамогі, канстатуе Канцылярыя прэзідэнта Польшчы.
M
Mіністр Анджэй ДэраFoto: PR

Улады Беларусі не жадаюць дапамагчы ў аказанні гуманітарнай дапамогі групе мігрантаў, якія знаходзіліся на польска-беларускай мяжы, заявіў міністр Анджэй Дэра(Andrzej Dera) з Канцылярыі прэзідэнта Польшчы.

Транспарт, між іншым, з адзеннем, палаткамі і электрагенератарамі не можа ўехаць у Беларусь. Гэта запланаваная акцыя, якая перашкаджае ў аказанні мігрантам дапамогі, лічыць міністр Дэра:

- Беларускі бок не зацікаўлены ў дыпламатычным, гуманітарным і легальным вырашэнні праблемы. Для яго гэта (мігранты - рэд.), гэта адзін з элементаў гібрыднай вайны, які павінен выклікаць канкрэтную палітычную рэакцыю ў Польшчы.

Ужо больш за дзесяць дзён на тэрыторыі Беларусі, недалёка ад польскай вёскі Уснаж-Гурны на Падляшшы, знаходзіцца група мігрантаў. Паводле польскай Памежнай службы, гэта 24 чалавекі. Беларускія памежнікі не дазваляюць ім вярнуцца назад у Беларусь, а польскія – увайсці на тэрыторыю польскай дзяржавы.

Польшча гатовая аказаць мігрантам гуманітарную дапамогу, але з тэрыторыі Беларусі, на якой, паводле польскага боку, нелегалы знаходзяцца. Транспарт з дапамогай чакае на мяжы ўжо некалькі дзён, але беларусы не хочуць яго ўпусціць на сваю тэрыторыю.

IAR/аз