Беларуская Служба

Прэм’ер: Беларусь адмовілася прыняць гуманітарную дапамогу з Польшчы для мігрантаў

25.08.2021 15:31
Польскі транспарт з дапамогай для мігрантаў чакае на памежным пераходзе ў Баброўніках.
  .
Прэм'ер Матэвуш Маравецкі.Foto: PAP/Artur Reszko

Прэм'ер Матэвуш Маравецкі пацвердзіў, што беларускі бок не дазволіў польскаму гуманітарнаму канвою аказваць дапамогу мігрантам, якія знаходзяцца ля польска-беларускай мяжы на тэрыторыі Беларусі:

- Беларусь адмовілася прыняць гуманітарную дапамогу з Польшчы. Нагадваю гэта асобы, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. Такім чынам, гэта Беларусь адказвае за іх, як з пункту гледжання міжнароднага права, так і ў гуманітарным аспекце.

Польскі транспарт з дапамогай для мігрантаў чакае на памежным пераходзе ў Баброўніках. Матэвуш Маравецкі падкрэсліў, што дапамога мае выключна гуманітарны характар.

Нагадваем, ужо больш за дзесяць дзён на тэрыторыі Беларусі, недалёка ад польскай вёскі Уснаж-Гурны на Падляшшы, знаходзіцца група мігрантаў. Паводле польскай Памежнай службы, гэта 24 чалавекі. Беларускія памежнікі не дазваляюць ім вярнуцца назад у Беларусь, а польскія – увайсці на тэрыторыю польскай дзяржавы.

Польшча гатовая аказаць мігрантам гуманітарную дапамогу, але з тэрыторыі Беларусі, на якой, паводле польскага боку, нелегалы знаходзяцца. Транспарт з дапамогай чакае на мяжы ўжо некалькі дзён, але беларусы не хочуць яго ўпусціць на сваю тэрыторыю.

IAR/аз




Транспарт з польскай гуманітарнай дапамогай для мігрантаў надалей чакае на мяжы з Беларуссю

25.08.2021 11:32
Беларускія ўлады не жадаюць дапамагчы ў аказанні гуманітарнай дапамогі, канстатуе Канцылярыя прэзідэнта Польшчы.