Беларуская Служба

Польскія паліцыянты будуць дапамагаць літоўскім памежнікам

31.08.2021 10:31
Група 50 паліцыянтаў з Вялікапольшчы накіраваліся ў Літву, дапамагаць літоўцам ахоўваць мяжу з Беларуссю.
       .
Кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі.PAP/Albert Zawada

Кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі(Mariusz Kamiński) падкрэсліў, што масавую і незаконную міграцыю ў Еўропу трэба спыніць. Учора ў Варшаве міністр Марыюш Камінскі сустрэўся з групай з больш чым 50 паліцыянтаў, якія выехалі ў Літву. Там яны павінны падтрымліваць мясцовыя службы ў барацьбе з хваляй нелегальнай міграцыі.

Паводле кіраўніка польскага МУС, Аляксандр Лукашэнка добра памятае, наколькі вялікай праблемай для Еўропы стаў міграцыйны крызіс 2015 года:

- Ён хоча гэта паўтарыць і нанесці шкоду Польшчы, Літве, польскім грамадзянам і Еўрапейскаму Саюзу, цынічна выкарыстоўваючы і дэзынфармуючы людзей, якіх прывозяць беларускія самалёты тысячы кіламетраў з Блізкага Усходу, з Афрыкі і пераконваюць, што межы Еўрасаюза адкрытыя. Не, яны не адкрытыя і не могуць быць адкрытымі.Трэба пакласці канец маштабнай нелегальнай міграцыі ў Еўропе.

53 паліцыянты з Вялікапольшчы накіраваліся ў Літву, дапамагаць літоўцам ахоўваць мяжу з Беларуссю. Місія будзе працягвацца месяц. У залежнасці ад таго, як складзецца сітуацыя, можа адбыцца ратацыя польскіх паліцыянтаў.

IAR/аз