Беларуская Служба

Мінабароны Польшчы: У манеўрах «Захад 2021» можа ўдзельнічаць да 200 тысяч жаўнераў

01.09.2021 14:25
Польшча і НАТА плануюць уважліва сачыць за супольнымі практыкаваннямі беларускіх і расійскіх вайскоўцаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:WikiImages/pixabay.com/CC0 Public Domain

Намеснік міністра нацыянальнай абароны Войцех Скуркевіч(Wojciech Skurkiewicz) заявіў, што Польшча і НАТА будуць уважліва сачыць за расійска-беларускімі ваеннымі манеўрамі «Захад 2021». Госць Першай праграмы грамадскага Польскага радыё падкрэсліў, што вучэнні не ўяўляюць сабой пагрозы бяспецы Польшчы:

- Пра манеўры бакі паведамілі раней і яны бяруцца пад увагу механізмамі НАТА. Узнікаюць толькі сумневы адносна сапраўднай колькасці беларускіх і расійскіх жаўнераў, якіх павінна быць каля 12 тысяч. Тым часам, паводле нашай інфармацыі, іх можа быць на многа больш – нават 150-200 тысяч чалавек.

Манеўры «Захад 2021» – гэта цыклічныя вучэнні, якія праходзяць раз у два гады каля польска-беларускай мяжы. Сёлета яны пройдуць з 10 па 16 верасня.

IAR/аз