Беларуская Служба

У Сілезскім універсітэце ў Катавіцах стартуе традыцыйны навуковы гарадок

02.09.2021 17:32
Штогод у лекцыях Універсітэцкага навуковага гарадка прымаюць удзел каля 17 тысяч вучняў.
Аўдыё
  • У Сілезскім універсітэце ў Катавіцах стартуе традыцыйны навуковы гарадок.
Сілезскі ўніверсітэт Autorstwa Biurous - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=83361628

Што было першым – яйка ці дыназаўр? Як размаўляе жывёла? Ці расліны ўмеюць лічыць?, – адказаў на гэтыя і іншыя пытанні будуць шукаць удзельнікі Універсітэцкага навуковага гарадка, які 6 верасня стартуе ў Сілезскім універсітэце ў Катавіцах.

«Штогод у верасні Сілезскі ўніверсітэт адкрывае свой кампус у Катавіцах для вучняў і настаўнікаў пачатковых і сярэдніх школ у рамках Універсітэцкага навуковага гарадка. Гэта мерапрыемства, на якое запрашаюцца арганізаваныя групы» – кажа прэс-сакратар ВНУ Яцэк Шымік-Казачка.

Штогод у лекцыях прымаюць удзел каля 17 тысяч вучняў. Як падкрэсліў адзін з каардынатараў мерапрыемства, фізік Ежы Яраш, пасля леташняга выдання, арганізаванага выключна ў інтэрнэце, сёлета ўдзельнікі і выкладчыкі сустрэнуцца непасрэдна, хоць лекцыі таксама будуць транслявацца на YouTube.

Заняткі, падзеленыя на чатыры тэматычныя блокі. «Асаблівасці свету фізікі» – гэта сустрэчы з законамі фізікі і эксперыменты. «Дагісторыя» дасць уяўленне аб генеалогіі чалавецтва і нашай планеты, «Біяробататэхніка» – гэта заняткі, якія спалучаюць прыродазнаўчыя навукі і найноўшыя тэхналогіі, а «Вока ў вока з біялогіяй» – наблізіць свет раслін і жывёлы.

Лекцыі пачнуцца 6 верасня і працягнуцца да канца месяца.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка