Беларуская Служба

Польскія палітыкі асцерагаюцца правакацый падчас вучэнняў «Захад 2021»

02.09.2021 08:46
«Міграцыйны крызіс трэба разглядаць таксама ў аспекце згаданых манеўраў і палітычных намераў, якія з імі звязаныя», – лічыць Здзіслаў Краснадэнбскі.
Prof. Zdzisław Krasnodębski
Prof. Zdzisław Krasnodębski PR1

Сітуацыя на мяжы з Беларуссю сур'ёзная, лічыць еўрадэпутат ад польскай кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Здзіслаў Краснадэнбскі (Zdzisław Krasnodębski). Паводле яго, беларускі рэжым пры падтрымцы ўладаў у Маскве можа выклікаць правакацыі на ўсходнім флангу НАТА падчас вучэнняў «Захад 2021».
Палітык лічыць, што сітуацыя ў Беларусі патрабуе рэакцыі Еўрапейскага Саюза:

- Я думаю, што міграцыйны крызіс трэба разглядаць таксама ў аспекце згаданых манеўраў і палітычных намераў, якія звязаныя з гэтымі манеўрамі. На ўсё гэта трэба адрэагаваць доўгатэрмінова. Гаворка ідзе пра ўзмацненне абароннага патэнцыялу, як Польшчы, так і Еўропы. Мы павінны пачаць думаць пра палітыку паводле рэальных катэгорыяў.

Камітэт па замежных справах Еўрапарламента зоймецца сітуацыяй на польска-беларускай мяжы, то бок знешняй мяжы Еўрасаюза.

Еўрадэпутаты ад польскай кіроўнай партыі будуць патрабаваць абмеркавання гэтага пытання на пленарным паседжанні Еўрапарламента і прыняцця рэзалюцыі, якая асудзіць дзеянні Аляксандра Лукашэнкі.

IAR/аз

Мінабароны Польшчы: У манеўрах «Захад 2021» можа ўдзельнічаць да 200 тысяч жаўнераў

01.09.2021 14:25
Польшча і НАТА плануюць уважліва сачыць за супольнымі практыкаваннямі беларускіх і расійскіх вайскоўцаў.