Намеснік міністра адукацыі і навукі Томаш Жымкоўскі(Tomasz Rzymkowski) ацаніў, што эпідэмічная сітуацыя ў польскіх школах пакуль не выглядае найгорш. Госць Польскага радыё 24, паведаміў, што толькі паасобныя ўстановы былі прымушаныя перайсці на дыстанцыйнае навучанне:
-Паводле дадзеных за мінулы тыдзень, агулам тры школы ў краіне прайшлі на дыстанцыйнае навучанне, а больш за сотню працуе ў гібрыдным рэжыме. Можна тады падсумаваць, што рост захворванняў пакуль не мае рашучага ўплыву на адукацыю.
Томаш Жымкоўскі таксама заклікаў вучняў, настаўнікаў і бацькоў выконваць санітарныя рэкамендацыі і прывіцца супраць COVID-19, што, паводле яго, з’яўляецца найлепшай гарантыяй нармальнага функцыянавання школ.
IAR/аз