Навукоўцы з Ваеннай тэхнічнай акадэміі працуюць над прыладай для хуткага выяўлення COVID-19. Адмыслоўцы распрацавалі прататып прылады, якая нагадвае вароты-дэтэктар металу, якія можна пабачыць, сярод іншага, у аэрапортах.
Сістэма заснавана на рашэннях, вядомых на рынку. Навінкай з’яўляецца тое, што яе можна будзе выкарыстоўваць для скрынінгавай «праверкі» людзей у грамадскіх месцах. Прынцып дзеяння дэтэктара – праверка тэмпературы ў розных частках чалавечага цела, тлумачыць прарэктар па развіцці Ваеннай тэхнічнай акадэміі палкоўнік Яцэк Свідэрскі(Jacek Świderski):
- Калі вароты-дэтэктар пакажуць у асобы, якая праз іх праходзіць, што тэмпература ў канкрэтных месцах цела павышаная, то такая асоба можа атрымаць адпаведны перадатчык, які дазваляе нам сачыць за ёй.
На думку навукоўцаў з Ваеннай тэхнічнай акадэміі, сістэма дазволіць фіксаваць магчымыя гарачыя кропкі. Інжынеры кажуць, што дзякуючы таму можна будзе лягчэй кантраляваць ход эпідэміі. Сістэма прайшла ўжо першыя выпрабаванні.
IAR/аз