Сёлета 130 вучняў з Падляшскага ваяводства атрымаюць магчымасць прыняць удзел у занятках Падляшскага дзіцячага ўніверсітэта, якім кіруе Беластоцкі політэхнічны ўніверсітэт.
Набор пачнецца 3 лістапада, а заняткі – у канцы лістапада і будуць працягваюцца да чэрвеня.
Падляшскі дзіцячы ўніверсітэт (ПДУ) працуе з 2009 года і арыентаваны на вучняў базавых школаў. Заняткі адбываюцца ў Беластоцкім політэхнічным універсітэце, а праводзяць іх выкладчыкі гэтай вучэльні.
Выпускнікамі ПДУ з’яўаюцца ўжо амаль 2 тысячы вучняў. Нягледзячы на гэта адукацыйная ініцыятыва па-ранейшаму карыстаецца вялікай папулярнасцю.
У рамках Падляшскага дзіцячага ўніверсітэта пройдзе 15 заняткаў, падчас якіх маладыя школьнікі спазнаюць сакрэты навукі і тэхнікі.
PAP/аз