Беларуская Служба

Першы малы ядзерны рэактар у Польшчы можа быць уведзены ў эксплуатацыю ў 2029 годзе

15.02.2022 08:53
Кампанія KGHM Polska Miedź падпісала пагадненне на гэты конт з амерыканскай кампаніяй NuScale.
 KGHM Polska Miedź         NuScale.
Кампанія KGHM Polska Miedź падпісала пагадненне на гэты конт з амерыканскай кампаніяй NuScale.фота: Ministerstwo Aktywów Państwowych

На цырымоніі падпісання ў Вашынгтоне прысутнічаў віцэ-прэм'ер і міністр дзяржаўных актываў Яцэк Сасін, які знаходзіцца з візітам у ЗША.

Кантракт на будаўніцтва шасці модульных ядзерных рэактараў у Польшчы падпісалі прэзідэнт NuScale Джон Хопкінс і прэзідэнт KGHM Polska Miedź Марцін Хлудзінскі.

«Ва ўмовах кліматычнай палітыкі, высокіх цэнаў на энэрганосьбіты і таго, што геапалітычна адбываецца на нашых межах, гэта адзіны варыянт для Польшчы», – сказаў Марцін Хлудзіньскі. Дырэктар KGHM патлумачыў, што кантракт тычыцца падрыхтоўкі тэхніка-эканамічнага праекту і выбару месца размяшчэння рэактараў.

Віцэ-прэмʼер Яцэк Сасін заявіў, што падпісанне пагаднення мае гістарычнае вымярэнне. Ён дадаў, што Польшча абрала ЗША ў якасці стратэгічнага партнёра ў рэалізацыі ядзерных тэхналогій. «Палякі ўспрымаюць Амерыку як выпрабаванага сябра. Я рады, што мы можам разлічваць на падтрымку Амерыкі і ў гэтым няпростым працэсе энергетычнай трансфармацыі», – сказаў віцэ-прэмʼер.

Віцэ-прэм'ер Яцэк Сасін падкрэсліў, што энергетычная трансфармацыя Польшчы была б немагчымай без атамнай энергетыкі.

-Сёння нашая энергетыка абапіраецца на вугаль. У сітуацыі вельмі высокіх коштаў на выкіды CO2 – вытворчасць энергіі з вугалю вельмі дарагая. Са стабільных крыніц энергіі самай таннай сёння з’яўляецца атамная энергетыка. Праца з ЗША гарантуе нам доступ да сучасных тэхналогій.

Прадстаўнікі KGHM і NuScale запэўнілі, што тэхналогія малых рэактараў – самая бяспечная ядзерная тэхналогія.

ав